 |




 |
ul_sciapan | |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
** СУСЕД. Сустракаю суседа амаль штодня. Бывае, што заканчваюцца цыгарэты і я не магу дачакацца дзевяці гадзін, калі адчыніцца крама. І сусед стаіць пад дзвярыма крамы – чакае. Вітаемся. Купляю цыгарэты і тут жа здзіраю цэлафан з пачка. Сусед сарамліва купляе пляшку гарэлкі. Яго рукі калоцяцца, а ногі падгінаюцца, калі ён таропка ідзе на свой паверх. Удзень сусед набывае пляшку таннага “чарніла”. Калі бача мяне, то спяшаецца схаваць свой набытак у кішэнь. Не, мой сусед, з якім адно вітаюся, не валяецца ў пад’ездзе, не падае на пляцоўцы і не лаецца. Ён размаўляе ціхім голасам і ўсмешка прыязная, можа толькі крыху вінаватая… Заўсёды дзякуе прадавачак… Сусед-пенсиянер жыве з незамужняй дачкой, якая пасля працы выводзіць у двор доўгавухага шэра-чорнага спаніэля. Вось і ўсё, што я ведаю пра суседа з чацьвёртага паверха. ** “Хуткую дапамогу” заўважыў адразу, як павярнуў у двор. Машына стаяла побач з маім пад’ездам. Немалады вадзіцель прыладжваў шчотку. “Хуткая” пад пад’ездам, дзе жывеш – насцярожвае. Адразу падумаў пра грып. А пра што яшчэ будзеш думаць? Дзверы адчыніліся і ў двор выйшаў доктар у камбінезоне бурачковага колера. У руцэ трымаў паперы і адразу сеў у машыну. “Усе нармальна…” -- падумаў я, калі зайшоў у пад’езд. Па лесвіцы ішлі людзі: жанчына-доктар і маладзён-санітар, а паміж імі мой сусед. На плечы ўскінута куртка, у левай вязаная шапка. Твар чорны, пабіты, на пераноссі засохлая кроў… Сусед глядзеў сабе пад ногі, на шырокія сходы і трымаўся за парэнчыну. У мяне адлягло ад сэрца. ** Tags: проза
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
ihar_sluchak | |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Сям'я Лапіцкіх з Жодзіна дамаглася ад мясцовага чынавенства свайго Канстытуцыйнага права навучаць сына на роднай мове, у чым раней было адмоўлена. На колькі доўга й на якіх умовах гэта будзе адбывацца адказаць пакуль цяжка, бо пісьмовых адказаў на звароты бацькоў у Жодзінскі выканкам і Гімназыю №1 – дагэтуль так і не паступала, піша "Беларускі праўны партал". Аднак, вучня, які па віне службоўцаў прапусьціў цэлую навучальную чвэрць, нядаўна па тэлефоне запрасілі абратна ў Гімназыю №1 для працягу беларускамоўнага навучаньня … Нагадаем, што з-за неправамернага й дэструктыўнага бязьдзеяньня службоўцаў мясцовае й менскае “выртыкалі” беларускамоўны вучань, сын жодзінскіх праваабаронцаў, сябраў ПЦ “Вясна”, Янка Лапіцкі быў пазбаўлены права на адукацыю на роднай мове й не навучаўся ў Гімназыі №1 горада Жодзіна цэлую чвэрць. артыкул цалкам тут odsgomel.org/content/view/11802/1/
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
gorliwy_litwin | |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
народныя хрысціянскія эстэтычныя традыцыі значна важней, чым сёння ўяўляе большасць клеру і каталіцкага актыву бо ступень неадукаванасці публікі ў гэтым пытанні амаль такая сама жахлівая як наконт галоўных ісцін хрысціянскай веры ад гэтага выйграюць найперш паганцы, якія спекулююць на неадукаванасці, і крычаць што маўляў у хрысціянаў усё нуднае і поснае, і што прыроду мы нібыта ненавідзім, і містыкі ў нас няма і г.д. Такім чынам, людзі якіх цікавіць містыка, святочная традыцыя, эстэтыка жэста, побытавая семантыка - найперш трапляюць у сеткі паганцаў Паказваючы прыгажосць нашых святаў (у тым ліку цывілных), рытуалаў, сімвалічных прадметаў – мы паказваем што Пан ёсць валадаром не толькі Неба, але і Зямлі. Нельга аддаваць побытавую семантыку як адкрытым неапаганцам, так і іх латэнтнай форме – постмадэрнісцкім гіперспажыўцам патрэбны сталы факультатыўны курс, заняткаў 5-6 на год хаця б, прысвечаных народнай каталіцкай культуры. Як для дзяцей, так і для дарослых бо бацька і маці ёсць першаснымі, так бы мовіць "хатнімі святарамі". З тых рытуалаў, якія дзеці ўбачаць у "хатняй Царкве" - у сям'і - яны вынесуць найбольш. але каб запусціць гэты механізм, трэба папрацаваць. Бо ў нас гэтая семантыка амаль дашчэнту разбураная канешне, ніхто не будзе збаўлены толькі ад таго што напіша крэйдай імёны Трох Каралёў або выпаліць грамнічнай свечкай крыж на бэльцы, або змайструе вярбу, або прыгатуе па ўсіх канонах вігілійную вячэру але сярод такіх людзей, калі яшчэ ім нагадваць стала пра сэнс усіх гэтых жэстаў - злачынцаў і закаранелых грэшнікаў будзе значна менш бо на такіх рэчах фіксуецца памяць. Гэта як рэфлексы "паўлаўскага сабакі" (выбачаюся за грубаватае параўнанне) - але трэба, канешне, каб стымулы, звязаныя з гэтымі рэфлексамі, заставаліся хрысціянскімі Tags: catolicismo, Новая Лiтва, Святы
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
catholic_by
gorliwy_litwin | |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
народныя хрысціянскія эстэтычныя традыцыі значна важней, чым сёння ўяўляе большасць клеру і каталіцкага актыву
бо ступень неадукаванасці публікі ў гэтым пытанні амаль такая сама жахлівая як наконт галоўных ісцін хрысціянскай веры
ад гэтага выйграюць найперш паганцы, якія спекулююць на неадукаванасці, і крычаць што маўляў у хрысціянаў усё нуднае і поснае, і што прыроду мы нібыта ненавідзім, і містыкі ў нас няма і г.д. Такім чынам, людзі якіх цікавіць містыка, святочная традыцыя, эстэтыка жэста, побытавая семантыка - найперш трапляюць у сеткі паганцаў
Паказваючы прыгажосць нашых святаў (у тым ліку цывілных), рытуалаў, сімвалічных прадметаў – мы паказваем што Пан ёсць валадаром не толькі Неба, але і Зямлі.
Нельга аддаваць побытавую семантыку як адкрытым неапаганцам, так і іх латэнтнай форме – постмадэрнісцкім гіперспажыўцам
патрэбны сталы факультатыўны курс, заняткаў 5-6 на год хаця б, прысвечаных народнай каталіцкай культуры. Як для дзяцей, так і для дарослых
бо бацька і маці ёсць першаснымі, так бы мовіць "хатнімі святарамі". З тых рытуалаў, якія дзеці ўбачаць у "хатняй Царкве" - у сям'і - яны вынесуць найбольш.
але каб запусціць гэты механізм, трэба папрацаваць. Бо ў нас гэтая семантыка амаль дашчэнту разбураная
канешне, ніхто не будзе збаўлены толькі ад таго што напіша крэйдай імёны Трох Каралёў або выпаліць грамнічнай свечкай крыж на бэльцы, або змайструе вярбу, або прыгатуе па ўсіх канонах вігілійную вячэру
але сярод такіх людзей, калі яшчэ ім нагадваць стала пра сэнс усіх гэтых жэстаў - злачынцаў і закаранелых грэшнікаў будзе значна менш
бо на такіх рэчах фіксуецца памяць. Гэта як рэфлексы "паўлаўскага сабакі" (выбачаюся за грубаватае параўнанне) - але трэба, канешне, каб стымулы, звязаныя з гэтымі рэфлексамі, заставаліся хрысціянскімі
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

|
 |
|
 |