Home
entries friends calendar user info Previous Previous
Friends

Advertisement

berserk5
[info]berserk5
Add to Memories
Tell a Friend

Ранішнія радкі пра яду і паэзію

                                                      Я жирных с детства привык ненавидеть,
                                                      всегда себя за обед продавая.
                                                                                                                 Ул.Маякоўскі
Мінулі часы савецкіх паэтаў,
тым больш гераічны час Маякоўскага.
Цяпер таўстамясыя пішуць куплеты,
не карыстаючыся нават коскамі.
Цяпер у фаворы хайку-лімерыкі
(гэта калі сказаць няма чаго).
Пішуць спакойныя,без ніякай гістэрыкі,
такім сабе правільным дэмакратычным 
                                                                                арго.
Апошні з нашых памёр у нуль пятым --
захлынуўся,самотны,крываваю плазмай,
таму што быў не з падкладачнай ваты
і не буфетнай запыленай вазай...
Цяпер ня тое - за правы чалавека
змагаюцца паэты вербальным паносам.
А чалавеку
                        патрэбны 
                                               адвеку
рэальны кавалак яды пад носам.

                                                   8.11.2009, 11:41

ihar_sluchak
[info]ihar_sluchak
Add to Memories
Tell a Friend
Ігар Случак: Ініцыятыва -  Міністэрствы і ведамствы на беларускую мову! Пазыцыя Першага гацыянальнага канала беларускага радыё

Архіў Ігара Случака

Tags:

ul_sciapan
[info]ul_sciapan
Add to Memories
Tell a Friend
**
СУСЕД. Сустракаю суседа амаль штодня. Бывае, што заканчваюцца цыгарэты і я не магу дачакацца дзевяці гадзін, калі адчыніцца крама. І сусед стаіць пад дзвярыма крамы – чакае. Вітаемся. Купляю цыгарэты і тут жа здзіраю цэлафан з пачка. Сусед сарамліва купляе пляшку гарэлкі. Яго рукі калоцяцца, а ногі падгінаюцца, калі ён таропка ідзе на свой паверх. Удзень сусед набывае пляшку таннага “чарніла”. Калі бача мяне, то спяшаецца схаваць свой набытак у кішэнь. Не, мой сусед, з якім адно вітаюся, не валяецца ў пад’ездзе, не падае на пляцоўцы і не лаецца. Ён размаўляе ціхім голасам і ўсмешка прыязная, можа толькі крыху вінаватая… Заўсёды дзякуе прадавачак… Сусед-пенсиянер жыве з незамужняй дачкой, якая пасля працы выводзіць у двор доўгавухага шэра-чорнага спаніэля.
Вось і ўсё, што я ведаю пра суседа з чацьвёртага паверха.

**
“Хуткую дапамогу” заўважыў адразу, як павярнуў у двор. Машына стаяла побач з маім пад’ездам. Немалады вадзіцель прыладжваў шчотку. “Хуткая” пад пад’ездам, дзе жывеш – насцярожвае. Адразу падумаў пра грып. А пра што яшчэ будзеш думаць? Дзверы адчыніліся і ў двор выйшаў доктар у камбінезоне бурачковага колера. У руцэ трымаў паперы і адразу сеў у машыну. “Усе нармальна…” -- падумаў я, калі зайшоў у пад’езд. Па лесвіцы ішлі людзі: жанчына-доктар і маладзён-санітар, а паміж імі мой сусед. На плечы ўскінута куртка, у левай вязаная шапка. Твар чорны, пабіты, на пераноссі засохлая кроў… Сусед глядзеў сабе пад ногі, на шырокія сходы і трымаўся за парэнчыну.
У мяне адлягло ад сэрца.

**

Tags:

ihar_sluchak
[info]ihar_sluchak
Add to Memories
Tell a Friend
Сям'я Лапіцкіх з Жодзіна дамаглася ад мясцовага чынавенства свайго Канстытуцыйнага права навучаць сына на роднай мове, у чым раней было адмоўлена. На колькі доўга й на якіх умовах гэта будзе адбывацца адказаць пакуль цяжка, бо пісьмовых адказаў на звароты бацькоў у Жодзінскі выканкам і Гімназыю №1 – дагэтуль так і не паступала, піша "Беларускі праўны партал".
Аднак, вучня, які па віне службоўцаў прапусьціў цэлую навучальную чвэрць, нядаўна па тэлефоне запрасілі абратна ў Гімназыю №1 для працягу беларускамоўнага навучаньня …
Нагадаем, што з-за неправамернага й дэструктыўнага бязьдзеяньня службоўцаў мясцовае й менскае “выртыкалі” беларускамоўны вучань, сын жодзінскіх праваабаронцаў, сябраў ПЦ “Вясна”, Янка Лапіцкі быў пазбаўлены права на адукацыю на роднай мове й не навучаўся ў Гімназыі №1 горада Жодзіна цэлую чвэрць.

артыкул цалкам тут odsgomel.org/content/view/11802/1/

gorliwy_litwin
[info]gorliwy_litwin
Add to Memories
Tell a Friend
народныя хрысціянскія эстэтычныя традыцыі значна важней, чым сёння ўяўляе большасць клеру і каталіцкага актыву

бо ступень неадукаванасці публікі ў гэтым пытанні амаль такая сама жахлівая як наконт галоўных ісцін хрысціянскай веры

ад гэтага выйграюць найперш паганцы, якія спекулююць на неадукаванасці, і крычаць што маўляў у хрысціянаў усё нуднае і поснае, і што прыроду мы нібыта ненавідзім, і містыкі ў нас няма і г.д. Такім чынам, людзі якіх цікавіць містыка, святочная традыцыя, эстэтыка жэста, побытавая семантыка - найперш трапляюць у сеткі паганцаў

Паказваючы прыгажосць нашых святаў (у тым ліку цывілных), рытуалаў, сімвалічных прадметаў – мы паказваем што Пан ёсць валадаром не толькі Неба, але і Зямлі.

Нельга аддаваць побытавую семантыку як адкрытым неапаганцам, так і іх латэнтнай форме – постмадэрнісцкім гіперспажыўцам

патрэбны сталы факультатыўны курс, заняткаў 5-6 на год хаця б, прысвечаных народнай каталіцкай культуры. Як для дзяцей, так і для дарослых

бо бацька і маці ёсць першаснымі, так бы мовіць "хатнімі святарамі". З тых рытуалаў, якія дзеці ўбачаць у "хатняй Царкве" - у сям'і - яны вынесуць найбольш.

але каб запусціць гэты механізм, трэба папрацаваць. Бо ў нас гэтая семантыка амаль дашчэнту разбураная

канешне, ніхто не будзе збаўлены толькі ад таго што напіша крэйдай імёны Трох Каралёў або выпаліць грамнічнай свечкай крыж на бэльцы, або змайструе вярбу, або прыгатуе па ўсіх канонах вігілійную вячэру

але сярод такіх людзей, калі яшчэ ім нагадваць стала пра сэнс усіх гэтых жэстаў - злачынцаў і закаранелых грэшнікаў будзе значна менш

бо на такіх рэчах фіксуецца памяць. Гэта як рэфлексы "паўлаўскага сабакі" (выбачаюся за грубаватае параўнанне) - але трэба, канешне, каб стымулы, звязаныя з гэтымі рэфлексамі, заставаліся хрысціянскімі

Tags: , ,

gorliwy_litwin
[info]catholic_by

ales_mazanik
[info]ales_mazanik
Add to Memories
Tell a Friend

Адшукаў на бязьмежных прасторах сусьветнага павуціньня)

Як сумясьціць прыемнае з карысным! )

Tags:
Current Location: Менск
Current Mood: creative
Current Music: Гарадзкія - Як манэкэн

ljoksa
[info]ljoksa
Add to Memories
Tell a Friend
[info]andoracнаведаў Хэльсынкі і іншыя Эстоніі. У параўнаньні зь мясцовымі нардычнымі абарыгенамі ён проста... гл.ніжэй:

P.S. Хоча зарабіць усе грошы сусьвету. Можа тынкаваць. Ведае бэлярюскія літары. Любыт есьці сэмкі. Мае кэпку. Мае брата-Руню.
P.P.S. Прывіт ад Ili4 (c)
verasen
[info]verasen
Add to Memories
Tell a Friend

Быхаў

Tags:
Current Music: Mint - HINDEMITH | Powered by Last.fm

selitskas
[info]by_mova
[info]selitskas
Add to Memories
Tell a Friend
Паважанае спадарства, ці ёсьць у Сеціве вольны пераклад Бібліі (Стары й Новы заветы) на беларускую мову?

Вольны ў гэтым кантэксьце - пра ліцэнзію і аўтарскія правы. Проста трэба, напрыклад, у ВІкіпэдыі/Вікіпедыі цытаваць што-небудзь адтуль, а няма вольных крыніц.

Current Music: Воплі Відоплясова - Олрай | Powered by Last.fm

profile
lidiafederica
Name: lidiafederica
calendar
Back July 2009
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
page summary
tags

    Advertisement

    Customize