 |


 |
lidiafederica | |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
У Рыме шмат палм. Ніколі я не разумела чаму, але ў нас палмы заўсёды. Калі ты з аэрапорта Фіумічыно з'язджаеш, здаецца табе, што нібы з Афрыкі. Толькі палм бачна... І прылятаеш можа паміж бярозамі :) Я бярозы вельмі люблю. Такія белыя й ціхія. Іх у нас нямашка, хацьця, мо, у паўночнай Італіі так. Але ў Рыме не. Ці могуць жыць разам, бярозы й палмы? Аб такім пытаньні варта было б трохі сур'ёзней думаць! Але, як бы то ні было, бярозы мне вельмі падабаюцца. Памятаю калі я прыляцела ўпершыню ў Расею й іх бачыла не магля стрымаць сваёй радасьці, што я сапраўды ў Расеі :)) добра, гэта было доўга таму. у Нямеччыне таксама ёсьць бярозы. Я ім заўсёды радуюся, бо мне пра Беларусь ўпамянуюць. Цікава, у Літве таксама было шмат бярозаў, але я іх ніколі зь Літвой не ассоцырую.
мая мама таксама зьдзівілася калі ўбачыла бярозы ў Расеі, што яны сапраўды белыя! Мама думала, белаватыя, а то яны сярэбранныя...чароўныя дрэвы для чароўных краінаў.
яшчэ люблю я дождж. У Рыме часта ўлетку- сонца, так што дождж- радасьць, бо ён для мяне рэпрэзантуе нейкую навіну... але самае добрае гэта проста шэрае неба, калі ўсё роўна цёпла, дожджа няма але й сонца няма.. ну, вядома й сонца вельмі добрае, каб на прыклад сум адыйшоў. а дождж і шэрае неба ў Рыме мне ўпамянуць КАНІКУЛЫ (бо з Рыму еду на канікулы звычайна ў краіны паўночнай Эўропы).
яшчэ люблю я пісаць па-беларуску й тарашкевіцай. хацьця з памылкамі... і люблю чытаць у тарашкевіцы. і люблю я песьні па-беларуску яшчэ люблю я Беларусь.
і яшчэ люблю я ўсех цудоўных людцоў, якімі сьвет проста поўніцца. у Беларусі, у Італіі, і паўсюль. І люблю я людзей якія дзень за днём змагаюцца за тое, каб прынясьці йншым трохі сьвятла й дабраты й радасьці. беларускае пачотнае грамадзянства дадуць?
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |









 |
 |
 |
 |
 |
 |
У Беларусі сапраўды прыгожая прырода: летам, калі навокал зеляніна ды кветкі. Але-ж наўрацьці Вам спадабаецца той факт, што ў Беларусі зіма - ад кастрычніка да красавіка! І тады ўсе гэтыя бярозавыя гаі стаяць, як голыя палкі, а зеляніну пабачыш хіба толькі ў выглядзе ігодак на хвоях. (Зрэшты, мне падаецца, што беларускі лес з высокімі соснамі - прыгажэйшы за бярозавы гай.) Вашыя пальмы ды іншыя італьянскія трапічныя расьліны - тыя, прынамсі, заўсёды зялёныя. Але калі Вы гэтак любіце бярозы, магу Вам прапанаваць, замест кветак :) - здымак вось цэлай вялізнай бярэзіны (у традыцыйным аздабленьні рабіны) з раёну Маладэчна: 
|
 |
 |
 |
 |
|

 |
 |
 |
 |
 |
Дзякуй вялікі за бярозу! Так, мо сапраўды лес з соснамі прыгажэйшы, але соснавыя лясы ё таксама ў Італіі. Пра зіму, праўда, яне вялікая аматарка марозу, і баюся такіх тэмпэратур, як - 10 ( і яўчэ больш - 15, 20, 25...). Але калі была зімою ў Беларусі любавалася таксама бярозамі, у выглядзе снежных каралеў :)можа яны не такія прыгожыя восеньню. У Італіі тое што сапраўды прыгожа гэта тое што ў нас усё ёсьць. Вельмі разнаабразна прырода. Але няма такога зімнога пэйсажа, як заснежаныя бярэзіны між дэрэўлянных хат. прынамсі, я ня бачыла. Мо ёсьць на Поўначы
|
 |
 |
 |
 |
|

 |
 |
 |
 |
 |
Нашчасьце, -10 ды ніжэй у Беларусі здараецца ня надта часта, гэта ня тое, што ў Расеі. Узіму вецер пераважна паўночна-заходні - г.зн. з Балтыцкага мора, кліматычна Беларусь належыць да балтыцкага рэгіёну. Гэта азначае - мокры сьнег, цёмнае шэрае неба, ды ў выніку зіма хоць вельмі доўгая, аднак звычайна ня надта марозная. Яшчэ пры Саветах у Менску нават зачынялі школы, калі тэмпература сягала ніжэй за -10. У Расеі зачыняюць школы толькі пры надыходзе -20. А ў Італіі іншае: ня кожны адразу прызвычаіцца, калі пасярод дня надыходзіць такая сьпёка, што немагчыма працаваць - і ўсё зачыняецца на "сыесту". Калі ля мора - то ОК, але-ж далёка ня паўсюль у Італіі - побач мора. Цяпер бадай што паўсюль у памяшканьнях усталявана кандыцыянаваньне паветра; але цяжка ўявіць, як выжывалі італьянцы раней, калі кандыцыянаваньня паветра не было! Ну бо супраць марозу можна апрануцца так добра, як патрабуецца: швэдар, шалік, шапка, нарэшце аўчынны кажух :) - а што рабіць супраць сьпёкі?!
Па-расейску і беларуску, калі хтосьці скардзіцца на сьпёку, ёсьць такая прымаўка: "Нічога - ад гарачыні паміралі менш, чым ад холаду" ("От жары умирали меньше, чем от холода"); ды-ж ня ўпэўнены, што гэткая прымаўка была-бы праўдзівая таксама ў Італіі (хіба што ў Альпах).
|
 |
 |
 |
 |
|

 |
 |
 |
 |
 |
0, ведаеце, дзішна што менавіта сёньня Вы мне пра гэта напісалі :) бо сёньня тут у Рыме (хацьця мы адносна блізка да мора) было недзе + 37, а ў мяне дома няма анікага кандыцыянаваньня паветра, нават вентылятара ня маем. як выжыць? ну проста так, вядома нават я сёньня трохі цярпела, але трэба шмат піць,лёгка есьці, есьці цукар, апрануць натуральную й лёгкую вопратку, не хадзіць на вуліцы (я гэта раблю, але лепей не рабіць) між 12 і 16 г., і яшчэ старацца ня думаць аб сьпёцы. але аб забаўных, прыемных рэчах. Вось і ўсё :) такая сьпека як сёньня мне вядома цяжкая, ня хочацца нічога рабіць. але пры марозе тое ж самае. нават горш: пры сьпецы - добра, ня хочацца працаваць, адчуваеш сябе слабавата й усё. а пры марозе, мароз па ўсім целе, страдаеш, бо холадна, і ведаеш, што так будзе яшчэ далей па некалькіх месяцах....брр! :) а сьпека- два тры тыдні й усё )
|
 |
 |
 |
 |
|
|  |
 |

|
 |
|
 |