 |
Пазаўчора ноччу я спала сабе спакойна, калі адчувала нешта дзіўнае, нібы ў мяне ложак . Землятрус. Для мяне гэта значыла проста маленькае беспакойства ноччу. Але не магла вкдаць, што, у тым жа самым часе, зямля дрыжаецца ня толькі пад маім ложкам, а таксама на Абруццо. Што там за кароткіх 20 секунд целая вёска проста перастала існаваць. Што сярэднавечны цэнтар горада Л'Акуіла напалову разпушчаецца. Што людзі паміраюць.. Гэтага я ня ведала, і спала далей (я адчувала меней землятрус, бо жыву на першым паверсе. На высшых паверках адчувалі нашмат мацней). Раніцай мама мне кажа" А ты землятрус адчувала? Кажуць, на Абруццо ахвяраў 13..." Сёньня, а 19.45, былі разам зь сяброўкамі- зноў зямля трасала пад нагамі, але на гэта раз ужо ніпра якіх 13 ахвяраў ніхто не казаў: ужо ведалі, ужо цалыя 2 дні толькі й рабілі, што глядзелі на навіны, а ліх ахвяраў з кожным разам большы.50..100..150..200 Хронікі зь іншага сьвету. Амаль ня хочацца вкрыць, што гэта непадалёку, гадзіну ехаць толькі. А ты тут жывеш нармальна...і там... Але адно добрае ёсьць. Землятрус ( апошны такі землятрус быў у 2002 г., але маленькія землятрусы адбываюцца штодзённа ў Італіі) памятаў нам, што мы - Італьянцы. Што мы - адзін народ. Зь першага моманту ўся Італія, не глядзечы на Поўнач, Поўдзень, за Берлусконі, супраць Берлусконі, левыя, правыя, усе сталі дапамагаць. Грашыма, дасылаючы туды коўдры, ежу, лекі...Адчыняючы сваі хаты ахвярам землятусу. На раз аж палітыка маўчала, забылася на розьніцы й сталі ўсе супрацоўнічаць. Італія- краіна шчодрая, салідарная...хацьця, як вядома, поўна прыгажосьці але нажаль таксама маем крымінал (мафіі, карупцыя ітд). Але сёньня хочацца толькі густаваць гэты сэнс новае салідарнасьці. Па-за ўсемі розьніцамі, па-за палемікамі, па-за Поўначчу і па-за Поўднём. Па-за ўсім, мы-разам. І разам перабудуем Л'Акуіла. Акуіла значыць па-італійску "арол". Людзі з гэтага гораду, які ляжыць на горы, быццам сапраўдны арол, таксама, як птіца ад якой атрымалі сваё імя- гонарлівыя, працавітыя. І ўся Італія йх трымае ў цесным абдымку. Заўтра- іншы дзень (спадземся, без новых штрушкоў). Заўтра будзе, калі Бог дасьць, наша Пасха й наша перабудова. Дзякуй вялікі ўсем тым, хто зараз думае пра нас, моліцца й не забывае нашае вузкае, павешанае насерадзіне мора, паміж Афрыкай і Эўропай, прыгожае, часам нешчаснае, часта вінаватае й заўсёды цудоўнае краіны Італіі!
|
 |