Home
entries friends calendar user info Previous Previous
lidiafederica

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend

 дарэчы: я буду ў беларусі з 17 да 26 ліпеня! (наступны тыдзень)

ЯШЧЭ РАЗ ПРА СМНЯВОКУЮ...

(Мяне пыталі ня раз, чаму я люблю Беларусь. Задумалася...)

Я заўсёды любіла блакітнія вочы!! сама хацела йх (і мне шкада што яны ў мяне карыя...), і заўсёды мне вельмі падабаліся людзей, якія йх мелі. заўсёды я казала, што хацела сінявокага мужа ;))
А мо таму я люблю Беларусь!!! Бо яна- сінявокая! :)))

Па-за жартамі, я думаю, што ёсьць у жыцьці кожнага чалавека нешта, што нібы створанае "менавіта для яго" : жанчына альбо мушчына твайго жыцьця, горад твайго жыцьця, песьня твайго жыцьця, праца твайго жыцьця..усе рэчы, якія любіш (ці кахаеш) але сказаць, тлумачыць менавіта чаму ня можаш. Зрэшты, калі любоў можна тлумачыць значыць проста. што гэта не любоў...
а мне Беларусь падабаецца менавіта так: ня ведаю чаму. але яна мне вельмі "па духу" 
Барацьба для дэмакратыі, савецкая атмасфера, мова ў бясьпецы...усе вельмі (для мяне, не для вас, думаю) рамантычныя рэчы. З большага з-за іх палюбіла я Беларусь (і з-за аднаго хлопца, які сёньня мой добры сябар й якому ня буду ніколі дастаткова дзякаваць за тое, што мяне "пазнаёміў зь Беларусьсяй" = хацьця сам адказваецца ад малейшага слова па-беларуску...).
Але гэта было спачатку.
Зараз я думаю, што Беларусь спадабалася б мне й без барацьбы для дэмакратыі, без савецкай атмасферы й нават калі мова беларуская была б распаўсюджванай так, як расейская ў Расеі ( і ў Тусканіі).
наадварот, я думаю, што зараз дэмакратычную, свабодную й БЕЛАРУСКАМОЎНУЮ Беларусь я б любіла нават больш. ну: рамантыка барацьбы супраць дыктатуры - рамантыка барацьбы. але добра. ня важна.
толькі аднаго мне не хапае: цікавыя кнігі па-беларуску.... :( а то я мала чыіаю, і гэта бачна, бо я ведаю яшчэ больш слоў па-расейску чым па-беларуску, бо па-расейску чытаю, а па-беларуску не...
 

ок. буду яшчэ разважаць аб гэтым калі вярнуся зь Беларусі.
 
 

Add to Memories
Tell a Friend


У Рыме шмат палм.
Ніколі я не разумела чаму, але ў нас палмы заўсёды.
Калі ты з аэрапорта Фіумічыно з'язджаеш, здаецца табе, што нібы з Афрыкі. Толькі палм бачна...
І прылятаеш можа паміж бярозамі :)
Я бярозы вельмі люблю. Такія белыя й ціхія. Іх у нас нямашка, хацьця, мо, у паўночнай Італіі так.
Але ў Рыме не.
Ці могуць жыць разам, бярозы й палмы?
Аб такім пытаньні варта было б трохі сур'ёзней думаць!
Але, як бы то ні было, бярозы мне вельмі падабаюцца. Памятаю калі я прыляцела ўпершыню ў Расею й іх бачыла не магля стрымаць сваёй радасьці, што я сапраўды ў Расеі :))
добра, гэта было доўга таму.
у Нямеччыне таксама ёсьць бярозы. Я ім заўсёды радуюся, бо мне пра Беларусь ўпамянуюць.
Цікава, у Літве таксама было шмат бярозаў, але я іх ніколі зь Літвой не ассоцырую.

мая мама таксама зьдзівілася калі ўбачыла бярозы ў Расеі, што яны сапраўды белыя! Мама думала, белаватыя, а то яны сярэбранныя...чароўныя дрэвы для чароўных краінаў.

яшчэ люблю я дождж. У Рыме часта ўлетку- сонца, так што дождж- радасьць, бо ён для мяне рэпрэзантуе нейкую навіну... але самае добрае гэта проста шэрае неба, калі ўсё роўна цёпла, дожджа няма але й сонца няма..
ну, вядома й сонца вельмі добрае, каб на прыклад сум адыйшоў. а дождж і шэрае неба ў Рыме мне ўпамянуць КАНІКУЛЫ (бо з Рыму еду на канікулы звычайна ў краіны паўночнай Эўропы).

яшчэ люблю я пісаць па-беларуску й тарашкевіцай.
хацьця з памылкамі...
і люблю чытаць у тарашкевіцы. і люблю я песьні па-беларуску
яшчэ люблю я Беларусь.

і яшчэ люблю я ўсех цудоўных людцоў, якімі сьвет проста поўніцца.
у Беларусі, у Італіі, і паўсюль.
І люблю я людзей якія дзень за днём змагаюцца за тое, каб прынясьці йншым трохі сьвятла й дабраты й радасьці.
беларускае пачотнае грамадзянства дадуць?












 


 

Add to Memories
Tell a Friend

http://www.liveitaly.ru/why

зразумелі? :)

Чакаем вас!

(пс: а верагоднасьці інфармацыяў, вышэй напісанных, мы не бярэм аніякай адказнасьці...)
Add to Memories
Tell a Friend

 

http://www.youtube.com/watch?v=4XahXwm0bxA адкуль у яго "ў" (забастоЎкі, духоЎный)..ці ён быў з Захада Расеі? Мо ведаеце? Ягоный акцэнт, на мой погляд, сапраўды моцны. але мо проста я ня добра ведаю расейскага акцэнту.
Add to Memories
Tell a Friend


Нямеччыня й тутэйшыя людзі мне вельмі падабаюцца!
(толькі тут холадна.... дарэчы людзі таксама халаднаватыя. але зато веееельмі ветлівые)
я жыву ў кватэры з дзьвюмя Немкамі, яны проста суперскія, вельмі добрыя й прыемныя. а ўсе наогуль :)
першы дзень сумавала я па Радзіме, папала чыста выпадкова на йталійскую Ймшу, і там добры, старэнькі італійскі сьвятар мяне на каву нашую запрасіў, рассказваў пра Йталійцаў у Майнце, вельмі прыемна.
А мае саседкі мне ўва ўсім дапамагалі, далі рэчы, якіх у мяне не было (коўдра, падгалоўка,кабель для Інтэрнета...) а зь імі размаўляю па-нямецку, што вельмі дапамагае!
(проста мой рускі шмат "іспорцілся"- але тут ёсьць знаёмая раскйка, папрактікуем. дарэчы й беларуская ёсьць)
Праўда, я сплю на адном ціпа матрасе бо ложку сапраўданага ў пакоі няма, але зато ў мяне ёсьць рад новых знаёмств :)
Трэба толькі знайсьці нямецкага жаніха й камплет ;)
Я яшчэ раз паўтараю: сьвет поўніцца супер добрымі людзьмі!

Add to Memories
Tell a Friend
Апошнім часам быў поўным мерапрыемстваў у Рыме аб нашай дарагой Беларусі!
Ужо ня памятаючы пра візіт Лукашэнуі, былі 2 канферэнцыі, дастаткова цікавыя, на якіх я гаварыла пра Беларусь.
Першая была 22 траўня, а назва была "Пытаньні альфавіта, пытаньні ідэнтытэта- Другі дзень кірылла-метадыйныя дасьледаваньні", дзе мая прамова была пра тое, на якіх альфавітах пісалася на Беларусі з 13 ст. до сёньняшняга дня.
другая была не навуковай. а камерцыйннай, назва была " Турыстычныя прыгажосьці Беларусі й Украіны" а мне прыйшлося гаварыць пра гісторыю Беларусі й Украіны. Было файна, былі яшчэ конзуль і адзін атташэ з амабасады, і ўвесь час са мною размаўлялі яны па-беларуску! Атташэ гэта той малады чалавек, якога я сустрэла год таму на амбасадзе, які так кепска размаўляў на мове: але мне сказаў, што гэта бало з-за шока бачыць Італійку размаўляючую па-беларуску :))) А ўчора вельмі добра размаўляў. Мы зь ім і яшчэ адна дзяўчына беларуская вярталіся разам на метро дахаты, і павінна сказаць. вельмі прыемна было тое, што абодва стараліся заўсёды карыстацца белмоваю...
На самай каныерэнцыі не было шмат людзей, але гэта турагенства яе арганізавала, якое хоча цікавіць Італьянцаў з Бедарусьсю: спадзяемся! 
А конзуль ў прыканцы падзякаваў "адну італійскую грамадзянку якая ведае беларускую мову" (ці праўда ня ведаю...), і таксама сказаў, што мой даклад быў вельмі "politically correct"- гэта мне было цяжка зрабіць. сама ня ведала, ці маўчыць пра дыктатуру ітд лаяльна до вас. але потым падумала, што Беларусь ня толькі дыктатура. а калі турысты туды едуць, тым лепей.
А на 1 каныерэнцыі хлопец папрасіў мяне даслаць яму тэкст даклада, бо вельмі цікавіцца Беларусьсю, нават трохі ведае мову (нас ўжо 2!!!) і хацеў б таксаа прыехаць на Беларусь.
і ў гэтыя дні на лекцыях для дактарантаў у маім ўніверы амаль кожны дзент гаварылі мы пра Беларусь, і пра гісторыю й культурную роль яе й Украіны для Расеі й для Эўропы.
так што тут у Рыме беларушчызна жыве й расцьвятае! ;) 
Add to Memories
Tell a Friend

Я ў варшаве, а Коля з бацькай едуць у мой Рым.
Я дахаты лячу, а Берлусконі ў Варшаву.
неяк здаецца, усе пазьбягаюць мяне :((((

але за тое дзякуй афігеннай сям'і Ягоравых мне так добра было, што нічуць нічуць не сумавала, што Прэзідэнты ня хочуць са мной сустрэцца :))) [info]lorss  i [info]abpraller  дязк дзяк дзяк :)))

а яшчэ : каныерэнцыя ў мяне была ў Познані, дзе я рассказала пра дыскрымінацыі скпроць беларускае мовы  з 16 ст. да сёньня. было вельмі файна!! Слухачом- маладым лінгвістам спадабалася. былі там Немцы, Палякі, Амерыканец, Брытанец...
піярым Беларусь :) нават польская выкладчыца. якая мяне прэзэнтавала, пасьля майго рэферату сказала, што гэта было адно "расьсьветленьне".
а канферерэнцыя-та была так суперскай, усе маладыя лінгвісты, якія добра ўмеюць вучыцца й развлекацца :)) было класна :)

Зьміцер К., Наташа, Алесь, Караліна й Кінга, дзякуй вялікі за сустрэчы!
Add to Memories
Tell a Friend




http://www.youtube.com/watch?v=y6MhjhMtq7s


Andrea Bocelli e Giorgia, Vivo per lei
 

беларускія словы )


а яшчэ прыгажэй: Puccini, Nessun dorma ( z opery "Turandot")

http://www.youtube.com/watch?v=RdTBml4oOZ8

 

італьянскія словы )


 

беларускія словы )


(прабачце за памылкі й русізмы, калі гэтыя ёсьць)
 

 

Add to Memories
Tell a Friend
Землятрус- нас аб'ядняе.
Нават з палітычным "ворагам"...
Хадзіла па вуліцы, бачу на дзбвярах сядзібы партыі "PD" (Дэмакратычная партыя, яны левыя) што заўтра будуць зьбіраць рэчы для тых, хто застаўся без хаты, і сьпіць на гарах, дзе нават -1 ноччу.
Дзяржава йм дапамагае, але патрэбная дапамога ўсех.
Нават аўтазаводы сказалі што даруюць 40 эўра за кожную праданную машыну.
Увайшла, спытала, паразмаўлялі...нічога важнага не было, акрамя аднаго: яны, там, у холадзе, якія спадзяюцца на нас. Адчуваліся ўсе былізкімі.
Дзякуй Богу што ёсьць такія людзі. нават калі галасуюць "супраць".
Add to Memories
Tell a Friend
Пазаўчора ноччу я спала сабе спакойна, калі адчувала нешта дзіўнае, нібы ў мяне ложак . Землятрус. Для мяне гэта значыла проста маленькае беспакойства ноччу. Але не магла вкдаць, што, у тым жа самым часе, зямля дрыжаецца ня толькі пад маім ложкам, а таксама на Абруццо. Што там за кароткіх 20 секунд целая вёска проста перастала існаваць. Што сярэднавечны цэнтар горада Л'Акуіла напалову разпушчаецца. Што людзі паміраюць..
Гэтага я ня ведала, і спала далей (я адчувала меней землятрус, бо жыву на першым паверсе. На высшых паверках адчувалі нашмат мацней).
Раніцай мама мне кажа" А ты землятрус адчувала? Кажуць, на Абруццо ахвяраў 13..."
Сёньня, а 19.45, былі разам зь сяброўкамі- зноў зямля трасала пад нагамі, але на гэта раз ужо ніпра якіх 13 ахвяраў ніхто не казаў: ужо ведалі, ужо цалыя 2 дні толькі й рабілі, што глядзелі на навіны, а ліх ахвяраў з кожным разам большы.50..100..150..200
Хронікі зь іншага сьвету. Амаль ня хочацца вкрыць, што гэта непадалёку, гадзіну ехаць толькі. А ты тут жывеш нармальна...і там...
Але адно добрае ёсьць. Землятрус ( апошны такі землятрус быў у 2002 г., але маленькія землятрусы адбываюцца штодзённа ў Італіі) памятаў нам, што мы - Італьянцы. Што мы - адзін народ.
Зь першага моманту ўся Італія, не глядзечы на Поўнач, Поўдзень, за Берлусконі, супраць Берлусконі, левыя, правыя, усе сталі дапамагаць. Грашыма, дасылаючы туды коўдры, ежу, лекі...Адчыняючы сваі хаты ахвярам землятусу.
На раз аж палітыка маўчала, забылася на розьніцы й сталі ўсе супрацоўнічаць.
Італія- краіна шчодрая, салідарная...хацьця, як вядома, поўна прыгажосьці але нажаль таксама маем крымінал (мафіі, карупцыя ітд).
Але сёньня хочацца толькі густаваць гэты сэнс новае салідарнасьці. Па-за ўсемі розьніцамі, па-за палемікамі, па-за Поўначчу і па-за Поўднём.
Па-за ўсім, мы-разам. І разам перабудуем Л'Акуіла.
Акуіла значыць па-італійску "арол". Людзі з гэтага гораду, які ляжыць на горы, быццам сапраўдны арол, таксама, як птіца ад якой атрымалі сваё імя- гонарлівыя, працавітыя.
І ўся Італія йх трымае ў цесным абдымку.
Заўтра- іншы дзень (спадземся, без новых штрушкоў). Заўтра будзе, калі Бог дасьць, наша Пасха й наша перабудова.
Дзякуй вялікі ўсем тым, хто зараз думае пра нас, моліцца й не забывае нашае вузкае, павешанае насерадзіне мора, паміж Афрыкай і Эўропай, прыгожае, часам нешчаснае, часта вінаватае й заўсёды цудоўнае краіны Італіі!
profile
lidiafederica
Name: lidiafederica
calendar
Back July 2009
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
page summary
tags

    Advertisement

    Customize